Каля 7 мільёнаў чалавек змогуць прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта

25 сентября 2015

Пра гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу паведаміла Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Сёння сфарміраваны папярэдні спіс выбаршчыкаў. Але, як адзначыла кіраўнік ЦВК, колькасць людзей можа ўзрасці, бо за два дні да выбараў падаюцца дадатковыя спісы людзей, якія знаходзяцца ў бальніцах і санаторыях.

Таксама сюды ўваходзяць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Звесткі пра іх пададуць дыппрадстаўніцтвы нашай краіны. Нагадваем, прагаласаваць могуць толькі грамадзяне Беларусі, якім на момант выбараў будзе поўных 18 гадоў. Пры сабе трэба мець дакументы, якія сведчаць асобу.

З заўтрашняга дня ўжо пачынаюць працаваць выбарчыя ўчасткі, грамадзяне могуць прыйсці і асабіста праверыць, што іх прозвішчы ўнесены ў спісы выбаршчыкаў.