Офіс консульства Зімбабвэ ўрачыста адкрылі ў Мінску

17 января 2019

Урачыстая цырымонія адкрыцця офіса консульства Зімбабвэ адбылася ў Мінску. Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва сумесна з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам перарэзалі традыцыйную чырвоную стужачку. Бакі адзначылі, што адкрыццё консульства сведчыць пра тое, што кантакты паміж краінамі развіваюцца. Ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі Аляксандр Зінгман засведчыў, што дыппрадстаўніцтва будзе прыкладаць усе належныя высілкі для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.