Чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны стартаваў у Мінску

19 сентября 2018

Напярэдадні спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік заклікаў бакі канфлікту прыкласці максімум намаганняў, каб пазбегнуць чалавечых ахвяр.

З пачатку года ў Данбасе загінулі 182 чалавекі.

Гэтыя звесткі прыводзіць місія АБСЕ па выніках праведзенага ў рэгіёне маніторынгу. У місіі адзначылі, што гэта даныя аб цывільным насельніцтве, і раскрытыкавалі заявы вайскоўцаў, якія апраўдваюць неабходнасць агню ў адказ.