Чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны адбудзецца сёння ў Мінску

11 июля 2018

Чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны адбудзецца сёння ў Мінску. На парадку дня - абмеркаванне дадатковых мер для кантролю перамір'я на час збору ўраджаю. Нагадаем, пра хлебнае перамір'е бакі дамовіліся 27 чэрвеня. Рэжым спынення агню ў рэгіёне ўвайшоў у сілу 1 ліпеня. Ён прадугледжвае адмову ад наступальных дзеянняў і разведвальных аперацый, а таксама нескарыстанне агню, таксама і агню ў адказ.