Чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

6 сентября 2017

Чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны пройдзе сёння ў Мінску. Удзельнікам кантактнай групы трэба першым чынам прааналізаваць сітуацыю з выкананнем дамоўленасцяў аб так званым школьным перамір'і.

На парадку дня застаюцца пытанні бяспекі, развядзення сіл і сродкаў бакоў канфлікту і падрыхтоўка абмену палоннымі. Не выключана таксама, што на пасяджэнні бакі закрануць тэму ўвядзення на Данбас міратворцаў ААН з мэтай гарантаваць бяспеку супрацоўнікаў місіі АБСЕ. Напярэдадні гэтую ідэю падтрымала Расія. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін даў даручэнне кіраўніку МЗС занесці адпаведную рэзалюцыю ў Савет Бяспекі ААН.