Чарговае пасяджэнне кантактнай групы па сітуацыі на ўсходзе Украіны пройдзе сёння ў Мінску

27 февраля 2019

На апошняй трохбаковай сустрэчы дыпламаты выказалі гатоўнасць да перадачы 33-х зняволеных з Луганскай вобласці. Абмеркавалі забеспячэнне ўстойлівасці рэжыму спынення агню і гуманітарнага размініравання паблізу ад цывільных аб'ектаў. Цяперашнія перамовы пройдуць у разгар перадвыбарнай кампаніі, калі да выбараў прэзідэнта Украіны застаецца фактычна месяц.