Грунтоўны аналіз выбарчай кампаніі правёў Прэзідэнт

18 сентября 2016

Ад беларусаў у ЦВК 11 верасня паступіла ўсяго 32 пісьмовыя звароты. Гэта амаль на 7 мільёнаў выбаршчыкаў! І ўпершыню ў гісторыі правядзення выбараў ніводнай скаргі не было пададзена ў Адміністрацыю Прэзідэнта на працягу асноўнага дня галасавання, - паведеміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандр Косінец.

Міжнародныя назіральнікі асабліва ацанілі высокую арганізацыю электаральнай кампаніі. У іх ліку і адна з самых прадстаўнічых - місія СНД. У яе складзе працавала больш як 3 сотні вопытных экспертаў на чале з Сяргеем Лебедзевым, палітыкам аўтарытэтным, які 9 гадоў стаіць ля руля выканкама СНД.

Ахоп місіі Садружнасці - тэрыторыя ўсёй Беларусі, кожная акруга, абсалютная большасць участкаў. Вынікі галасавання Сяргей Лебедзеў абмеркаваў з Прэзідэнтам Беларусі. Рэзюмэ місіі СНД адназначнае - выбары прайшлі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, былі празрыстымі, адкрытымі і свабоднымі.