Пра выкананне сочынскіх дамоўленасцяў гаварылі сёння Сяргей Румас і Міхаіл Бабіч

8 октября 2018

Пра выкананне сочынскіх дамоўленасцяў на ўзроўні прэзідэнтаў гаварылі сёння прэм'ер Сяргей Румас і расійскі пасол Міхаіл Бабіч. Дыпламат зазначыў, што сустрэча прайшла вельмі плённа, прыняты шэраг рашэнняў. Галоўнае, над чым працуюць абодва бакі, - як вырашыць наяўныя пытанні з максімальнай эфектыўнасцю для кожнага. Таксама Сяргей Румас павіншаваў Міхаіла Бабіча з прызначэннем. У дыпламата ёсць і новы статус - спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі, і гэта, упэўнены кіраўнік беларускага ўрада, дапаможа лепш разумець адзін аднаго і згладжваць вострыя моманты, якія часам узнікаюць у адносінах.