Пра супрацоўніцтва дамовіліся прадстаўнікі Дзяржкамваенпрама і ваенныя Кітая

13 мая 2014
Пра супрацоўніцтва ў сферы ваеннай прамысловасці сёння ў Мінску дамовіліся прадстаўнікі беларускага Дзяржкамваенпрама і ваенныя Кітая. Адзін з прыярытэтных кірункаў сумеснай працы - развіццё так званай дарожнай карты. Гэта пяцігадовая праграма партнёрства, у якой пакрокава прапісаныя дзеянні абедзвюх краін. Такое ўзаемадзеянне Пекін праводзіць толькі з некалькімі дзяржавамі ў свеце.


Сяргей Гурулёў, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі: У нас праектаў вельмі шмат. Кітай бурна развіваецца, у першую чаргу, у галіне абароннай прамысловасці, ваеннай прамысловасці. У нас ёсць свая ніша. Мы заслужана гэтым ганарымся. Што такой вялікай краіне ў чымсьці карысныя. Адпаведна, ёсць карысць такога супрацоўніцтва і для Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ адзін важны праект датычыцца касмічнай сферы. Пры падтрымцы КНР у Беларусі будзе створаная нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Гэта сапраўды ўнікальны прыклад трансфармацыі двухбаковага партнёрства ў партнёрства транскантынентальнае. Таксама сёлета ўпершыню на Мінскай міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі Milex возьме ўдзел кітайская аэракасмічная карпарацыя Вялікі паход.