Аб прычынах цяжкасцяў і канфлікту з расійскім бокам у сферы паставак энергарэсурсаў

24 января 2020
Падчас зносін Прэзідэнта з калектывам Шклоўскага завода газетнай паперы адно з пытанняў рабочых прадпрыемства датычылася паставак энергарэсурсаў. У апошні час навіны па гэтай тэме напоўнілі інфармацыйную прастору. Іх абмяркоўваюць не толькі спецыялісты і эксперты, але і простыя людзі. Улічваючы іх цікавасць, Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб прычынах цяжкасцяў і канфлікту з расійскім бокам у сферы паставак вуглевадародаў - газу і нафты. Кіраўнік дзяржавы вельмі падрабязна і разгорнута адказаў на пытанне супрацоўніка завода, растлумачыўшы - у чым соль (відэа).