Аб летнім перамір'і на ўсходзе Украіны ў Мінску дамовілася трохбаковая кантактная група

27 июня 2018

Пагадненне ўступіць у сілу з 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдык. Ён падкрэсліў, што падчас сустрэчы бакі канфлікту пацвердзілі поўную прыхільнасць усёабдымнаму, устойліваму і бестэрміноваму рэжыму спынення агню. У выніковым дакуменце кантактнай групы таксама адзначаецца важнасць гарантавання бяспекі мірнага насельніцтва ў зоне канфлікту.