Сёлетняя выбарчая кампанія праходзіць актыўна

19 декабря 2017

Сёлетняя выбарчая кампанія праходзіць больш актыўна, чым папярэднія мясцовыя выбары. Толькі ў Магілёўскай вобласці ўжо пададзена больш як чатыры тысячы заяў на рэгістрацыю ад ініцыятыўных груп меркаваных кандыдатаў. Што амаль на 600 больш, чым у 2014 годзе. На думку кіраўніка Цэнтрвыбаркама, гэта дазваляе гаварыць аб правядзенні галасавання на альтэрнатыўнай аснове.

Узрасла таксама колькасць у выбарчых камісіях прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, сярод іх ад Белай Русі і Федэрацыі прафсаюзаў. У два разы - ад апазіцыі.