Нурсултан Назарбаеў гатовы аказваць усебаковую падтрымку новаму кіраўніку ЕЭК Міхаілу Мясніковічу

26 февраля 2020
Далейшае развіццё ўзаемаадносін паміж дзяржавамі ўнутры Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі першы прэзідэнт Казахстана і ганаровы старшыня ЕАЭС Нурсултан Назарбаеў і старшыня калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч. Назарбаеў адзначыў, што гатовы аказваць усебаковую падтрымку новаму кіраўніку ЕЭК у рашэнні пытанняў умацавання эканамічнага саюза. Гаворка ідзе пра стварэнне  новых арганізацый, якія б палегчылі працу бізнесу і насельніцтва ў краінах інтэграцыйнай пяцёркі, гэта Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан. Па выніках перамоў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі даручыў ураду Казахстана да 7 мая занесці змяненні ў нарматыўна-прававыя акты, якія дыскрымінуюць вытворцаў сельгастэхнікі краін ЕАЭС.