Новы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка прадстаўлены калектыву

6 декабря 2019
Гэтую ганаровую місію выканала Наталля Качанава, якая адпрацавала на гэтай пасадзе 3 гады. Сустрэча атрымалася незвычайна цёплай. Прысутныя адзначылі, што добра знаёмыя адно з адным па сумеснай працы,  і галоўнае, каб і надалей захоўвалася пачуццё локця і ўзаемадапамога. Адміністрацыя Прэзідэнта - той орган, дзе сабраны прафесіяналы самай высокай кампетэнцыі з самых розных абласцей. А агульнае разуменне задач, што стаяць перад краінай,  дазваляе дасягаць пастаўленых мэтаў. Адзін з прыярытэтаў - клопат аб людзях, вырашэнне праблем, з якімі яны сутыкаюцца.

Акрамя таго, на сустрэчы  калектыў цёпла развітаўся з Наталляй Качанавай і Валерыем Міцкевічам. Былому кіраўніку Адміністрацыі падарылі кветкі, а яе намесніку ўручылі грамату. Абодва зараз зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Пасля пажадання поспехаў у працы  зрабілі агульны здымак на памяць.