Новыя ўчасткі развядзення сіл на Данбасе абмяркуюць сёння ў Мінску

26 февраля 2020
У Мінску сёння пройдзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Бакі прадоўжаць  абмяркоўваць новыя ўчасткі развядзення  сіл, а таксама абмен палоннымі і імплементацыю "формулы Штайнмаера" ва ўкраінскае заканадаўства.