Новыя сферы супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі

30 января 2020
Беларусь і Балгарыя  плануюць адкрываць  новыя сферы ў двухбаковым супрацоўніцтве. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі  Наталлі Качанавай з паслом Балгарыі ў Беларусі  Георгіем Васілевым. Парламентарыі настроеныя ўнесці свой важкі  ўклад у развіццё адносін паміж дзвюма краінамі, народы якіх заўсёды былі блізкія адна адной  па духу. Наталля Качанава таксама адзначыла актывізацыю палітычнага дыялогу, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і кантактаў паміж рэгіёнамі.