Новыя перспектывы дыялогу паміж Мінскам і Бруселем

22 сентября 2017

Новыя перспектывы дыялогу паміж Мінскам і Бруселем: сёння беларускія парламентарыі сустрэліся з бельгійскімі калегамі.

Ва ўзаемадзеянні дзвюх краін настае новы этап, аснова для яго была закладзена яшчэ летам - падчас беларускай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Цяперашні візіт гасцей са сталіцы еўрапейскай дыпламатыі дазволіць умацаваць аб'ектыўнае ўяўленне аб нашай краіне.

Па выніках сустрэчы бакі адзначылі, што знайшлі агульнае разуменне па многіх пазіцыях. Візіт бельгійскай дэлегацыі прадоўжыўся сустрэчамі ў МЗС і з кіраўніцтвам дабрачыннай арганізацыі "Беларускі дзіцячы хоспіс". Адзначым, Бельгія ўваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў ЕС.