МЗС: Новая адміністрацыя ЗША захоўвае састарэлыя і неаб'ектыўныя стэрэатыпы ў дачыненні да Беларусі

14 июня 2017

Так у знешнепалітычным ведамстве пракаменціравалі чарговае прадаўжэнне ўказа аб "надзвычайным становішчы" ў дачыненні да Беларусі. Гэты дакумент, нагадаем, быў прыняты яшчэ ў 2006 Джорджам Бушам-малодшым. У МЗС адзначылі, што для афіцыйнага Мінска непрымальныя сцвярджэнні амерыканскага боку аб тым, што Беларусь, якая робіць усё магчымае для ўмацавання рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, можа ўяўляць для ЗША пагрозу. Таксама ў ведамстве падкрэслілі, што Беларусь скіравана на працяг пачатага канструктыўнага дыялогу са Злучанымі Штатамі Амерыкі.