Натарыяты Беларусі і Кітая падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

27 октября 2015

Гэта дапаможа дасканала вывучыць заканадаўства дзвюх краін. Раней некаторыя праблемы ўзнікалі пры афармленні нерухомасці, пераводзе дакументаў, вядзенні бізнесу. Ініцыятыва развіцця партнёрства натарыятаў Беларусі і Кітая поўнасцю падтрымлівае вектар міжнароднай палітыкі.

Асаблівасці работы натарыусаў абедзвюх краін разгледзяць на навучальных семінарах. Першае знаёмства з Асацыяцыяй натарыусаў Кітая для беларускіх калег адбылося ў Харбіне.