Нарматыўна-прававая база Саюзнай дзяржавы патрабуе ўдасканалення

12 ноября 2014

Такая заява прагучала на сумеснай калегіі ў Маскве кіраўнікоў кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі. Камітэт дзяржкантролю і Падліковая палата падвялі вынікі праверкі выканання бюджэту Саюза за мінулы год. Істотных праблем у гэтым пытанні кантралёры не адзначылі. Галоўнай з іх застаецца засваенне вылучаных сродкаў. Летась Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы не выкарыстаў 1,5 мільярда расійскіх рублёў. Саюзныя праграмы могуць доўга ўзгадняцца і ў выніку пачынаюць выконвацца толькі ў 4 квартале - адзначылі кантралёры. Дапамагчы выправіць сітуацыю можа новы парадак працы з бюджэтам, зацверджаны Саўмінам Саюзнай дзяржавы.


Кантрольныя органы таксама маюць намер звяртаць увагу не толькі на выкананне саюзных праграм, але і на канкрэтную карысць, якую яны прыносяць грамадзянам Беларусі і Расіі.


Сёння ж было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні паміж Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, Падліковай палатай Расійскай Федэрацыі і Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Бакі канстатавалі, што ўзаемадзеянне гэтых структур у выніку прывядзе да ўдасканалення бюджэтнага працэсу Саюзнай дзяржавы.