"Нармандскі саміт" пройдзе ў ручве мінскіх пагадненняў

19 ноября 2019
Праект выніковага дакумента саміту "нармандскай чацвёркі", які адбудзецца 9 снежня ў Парыжы, ужо ўзгоднены памочнікамі лідараў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. Як перадае ТАСС, узгадненне дакумента пацвердзілі ў Адміністрацыі расійскага прэзідэнта. Праўда, пакуль там адмовіліся раскрыць яго змест, але падкрэслілі, што будучыя рашэнні саміту  "цалкам у ручве мінскіх пагадненняў". 

Украінскі бок на будучай сустрэчы ў "нармандскім фармаце" мае намер узняць пытанне аб тэрмінах вяртання пад кантроль Кіева ўсёй тэрыторыі Данбаса. Пра гэта прэзідэнт Зяленскі заявіў на сумесным брыфінгу з прэм'ер-міністрам Чэхіі.