"Нармандская чацвёрка" правяла тэлефонныя перамовы

18 апреля 2017

Лідары Францыі, Германіі Украіны і Расіі падкрэслілі важнасць строгага прытрымлівання велікоднага перамір'я ў Данбасе. Яно было дасягнута тры тыдні таму падчас пасяджэння кантактнай групы па Украіне. Акрамя таго, лідары пацвердзілі прыхільнасць выкананню мінскіх пагадненняў. Аланд, Меркель, Парашэнка і Пуцін заклікалі "актывізаваць работу па вырашэнні праблемы абмену асоб, якія ўтрымліваюцца, па формуле "ўсіх на ўсіх". Асабліва адзначаныя намаганні Франсуа Аланда па вырашэнні канфлікту ва Украіне. Бакі выказалі надзею, што работа ў гэтым напрамку прадоўжыцца і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Францыі. Нагадаем, велікоднае перамір'е ў Данбасе пачалося 13 красавіка.