"Нармандская чацвёрка" дамовілася

12 февраля 2015

Кіраўнікам Расіі, Украіны, Францыі і Германіі ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. На гэта лідарам спатрэбілася больш за паўсутак. Але, як адзначыў Прэзідэнт Беларусі па выніках сустрэчы сваіх калег, пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін. Фармат зносін змяняўся не раз. Дыскусія, відавочна, была такой напружанай, што кіраўнікі дзяржаў некалькі разоў вярталіся за стол перамоў. Па выніках дакумент "нармандскай чацвёркі" падпісаны кантактнай групай. Дамовіліся бакі аб спыненні агню. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сёння галоўнае - рэалізаваць падпісаныя ў Мінску дакументы па выніках перамоў "нармандскай чацвёркі" і кантактнай групы па Украіне. Паводле слоў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, бакі дамовіліся аб комплексе мер даўгачаснага палітычнага ўрэгулявання. У Палацы Незалежнасці ўвесь гэты час працавала наша здымачная група.

І ўсе апошнія падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Сяргея Гусачэнкі (прамое ўключэнне).

Такім чынам, нагадаем, сёння ў Мінску адбыліся перамовы, якія відавочна ўвойдуць у гісторыю.