Мікалай Улаховіч другі раз выступіў на галоўным тэлеканале краіны

22 сентября 2015

У краіне працягваецца самы відовішчны і насычаны этап перадвыбарнай агітацыі - выступленне кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду па радыё і тэлебачанні. Сёння на галоўным тэлеканале краіны "Беларусь 1" другі раз выступіў кандыдат у прэзідэнты - лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Ранейшае выступленне кандыдата трансляваліся ў прамым эфіры, а сёння, па жаданні самога Мікалая Улаховіча, - у запісе.

Зараз магчымасць паўторнага выступлення застаецца за Таццянай Караткевіч і лідарам ЛДПБ Сяргеем Гайдукевічам. Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа іх выступленні 24 і 25 верасня адпаведна.