Мікалай Снапкоў рыхтуецца ўзначаліць дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Кітаі

11 февраля 2020
Гэтая краіна зараз перажывае няпростыя часы ў сувязі з успышкай каранавіруса, якая, вядома, здэтанавала і на сусветным інфармацыйным полі. Праўдзівыя навіны, калі трэба - падтрымка, чысты і адкрыты кантакт з КНР - пажаданне новаму паслу нашай краіны.

Рост экспарту і праца без пасрэднікаў: пра галоўныя задачы сваёй місіі Мікалай Снапкоў расказаў журналістам. Асобная ўвага рацыянальнаму падыходу да паставак з Кітая. Гэта так званы разумны імпарт, які дазволіць эканоміць да 400 млн долараў за год. Лакаматывам жа гандлю павінен стаць наш экспарт. У Беларусі яшчэ раз прапрацуюць самыя выгадныя варыянты паставак.

Мікалай Снапкоў і калі быў міністрам эканомікі Беларусі, і на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта  добра вывучыў кітайскі вектар супрацоўніцтва. Пры прызначэнні новага пасла Аляксандр Лукашэнка сказаў, што разлічвае на сапраўдны прарыў у адносінах дзвюх краін. Гэта павінна быць праца на вынік.