Падчас дыялогу аналітыкі Беларусі і Расіі заклікалі выпрацаваць механізмы абароны інфармацыйнай прасторы АДКБ і павысіць ролю самой Арганізацыі ў абароне стабільнасці, эканамічнай устойлівасці і бяспекі ўсёй Еўразійскай прасторы.
Мікалай Бардзюжа, Генеральны сакратар АДКБ: Ні НАТА, ні АДБК не павінны ўмешвацца ў сітуацыю ў гэтай краіне. Сам народ ва Украіне павінен выпрацаваць падыходы да вырашэння праблем у розных рэгіёнах сваёй краіны. Нас асабліва турбуюць заявы службовых асоб НАТА. Яны самі па сабе контрпрадуктыўныя і абвастраюць сітуацыю як нішто іншае.
Генеральны сакратар АДКБ асабліва падкрэсліў, што Арганізацыя ўжо на практыцы эфектыўна абараняе інфармацыйныя межы краін - удзельніц Дагавора. Ліквідуе і папярэджвае з'яўленне дэструктыўных сайтаў і процідзейнічае атакам у кіберпрасторы. Таксама Мікалай Бардзюжа праанансаваў стварэнне Калектыўнага цэнтра па кіберінцыдэнтах.
Мікалай Бардзюжа, Генеральны сакратар АДКБ: Мы выяўляем вялікую колькасць сайтаў, якія дэструктыўна дзейнічаюць на тэрыторыі нашых дзяржаў. У нас ёсць адпаведная рабочая група па інфармацыйнай бяспецы, мы стварылі цэнтр сучасных інфармацыйных тэхналогій, дзе праходзяць навучанне спецыялісты ў галіне інфармацыйнай бяспекі і ў найбліжэйшы час створым сумесны калектыўны цэнтр па кіберінцыдэнтах.
Адказваючы на пытанні журналістаў, генеральны сакратар АДКБ таксама высока ацаніў і традыцыйныя сілы стрымлівання і бяспекі. Па меркаванні Мікалая Бардзюжы, сістэма СПА Беларусі здольная пры неабходнасці абараніць дзяржавы - члены АДКБ на Захадзе, а айчынны ваенна-прамысловы комплекс з'яўляецца адным з самых прасунутых у рамках калектыўнай сістэмы абароны.














