Гэта адзначае Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Пра гэта паведаміў сёння спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік.
Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне: "Згодна з ацэнкай Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ, сённяшнюю сітуацыю ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны назваць спакойнай, на жаль, нельга. Назіраецца высокі ўзровень парушэння рэжыму спынення агню. Таму я настойліва заклікаю ўсе бакі не дапускаць такога развіцця падзей і праявіць максімальную стрыманасць".
Спецпрадстаўнік падкрэсліў, што маніторынгавая місія ва Украіне самая маштабная і дарагая ў гісторыі АБСЕ. Напрыканцы кастрычніка ў зоне канфлікту быў згублены беспілотны лятальны апарат СММ далёкага радыусу дзеяння. У сувязі з гэтым група яшчэ раз заклікала ўдзельнікаў мінскіх пагадненняў прыняць усе неабходныя меры для стварэння ўмоў для бесперашкоднай дзейнасці наглядальнай місіі.













