Напярэдадні ў Мінску ўдзельнікі кантактнай групы Украіна - Расія - АБСЕ зрабілі заяву

6 сентября 2014
Вось гэта сумесная прэс-канферэнцыя для многіх стала знакам пачатку вялікага мірнага працэсу. І калі мы гаворым вялікага, то маем на ўвазе не толькі адносіны Украіны і Расіі, але і ў цэлым узаемаадносіны Усходу і Захаду. Тры раўнды перагавораў, і, нарэшце, доўгачаканы мінскі мір як яго ўжо назвалі сусветныя СМІ (відэа).

Удзельнікі перагавораў па ўкраінскім крызісе, якія прайшлі напярэдадні ў Мінску, дамовіліся стварыць да 8 верасня рабочую групу, якая давядзе да вырашэння ўсе пытанні ў рамках падпісанага пратакола.