Украіна пацвярджае, што гатова да максімальнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Сёння пачынаецца афіцыйны двухдзённы візіт у Мінск прэм'ер-міністра Мікалая Азарава. У планах - падпісанне дарожнай карты па супрацоўніцтве да 2018-га года, а таксама пяці пагадненняў.
У прыватнасці, Кіеў і Мінск плануюць стварыць карпарацыю па вытворчасці сельгастэхнікі. Мікалая Азараў перакананы, што ўзаемадзеянне можна выстраіць выключна на аснове даверу і павагі.














