Пачаўся збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

23 июля 2015

У Беларусі сёння стартаваў адзін з важных этапаў выбарчай кампаніі. Пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта.

Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі прадоўжыцца да 21 жніўня. Збіраць подпісы ініцыятыўным групам дазваляецца і падчас пікетаў. Спецыяльнага дазволу на іх правядзенне не патрабуецца, калі яны праходзяць у незабароненых месцах. У Віцебску збор подпісаў пачаўся сёння ў дзевяць раніцы. Аднымі з першых на вуліцы паўночнай сталіцы вышлі прадстаўнікі "Федэрацыі прафсаюзаў" і "Белай Русі".

Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым чалавек мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў. Аднак падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта не дазваляецца.