Пачаўся афіцыйны візіт прэзідэнта Шры-Ланкі ў Мінск

25 августа 2013
Самалёт кіраўніка паўднёваазіяцкай дзяржавы літаральна гадзіну таму прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Шры-Ланка для Беларусі можа стаць адным з апорных пунктаў на рынку ў рэгіёне. Летась узаемны тавараабарот склаў больш за 46 мільёнаў долараў. Мы купляем чай, шыны, трыкатаж, прадаём калійныя ўгнаенні. Аднак сфераў інтарэсаў значна больш. Гэтыя перспектывы і абмяркуюць. Прэзідэнт Шры-Ланкі прывёз з сабою ў Мінск вялікую дэлегацыю бізнесменаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў. Запланаваныя сустрэчы на вышэйшым узроўні, а таксама перамовы ва ўрадзе, парламенце і бізнес-форум. Гэта першы візіт у Беларусь ланкійскай дэлегацыі такога ўзроўню.