Наглядальная місія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прыбудзе сёння ў Беларусь

8 августа 2016

Яе ўзначаліць аўстрыйскі парламентарый Гізела Вурст. У складзе дэлегацыі таксама спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні. Запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, Цэнтрвыбаркама, Міністэрства замежных спраў і дыпкорпуса. Акрамя таго, на гэтым тыдні ў суботу Мінск наведае віцэ-старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльны каардынатар на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кент Харстэд.