Назіральнікі ад СНД наведваюць рэгіёны Беларусі

25 сентября 2019

Перадвыбарную тэматыку сёння абмяркоўвалі ў Мінскім аблвыканкаме, які наведалі прадстаўнікі Місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Кіраўнік штаба азнаёміўся з асаблівасцямі работы выбарчай камісіі цэнтральнага рэгіёна. Як распавёў Віктар Гумінскі,  зараз назіральнікі ад СНД праходзяць акрэдытацыю. Сярод іх 45 будуць працаваць доўгатэрмінова. У цэлым жа місія назіральнікаў ад СНД - адна з самых прадстаўнічых. Бліжэй да выбараў у Беларусь прыедуць звыш 400 чалавек з розных краін. Акрамя таго,  для назірання за перадвыбарнай кампаніяй і самімі выбарамі прыбудуць і прадстаўнікі іншых міжнародных структур.

У найбліжэйшы час дэлегацыі місіі назіральнікаў ад СНД наведаюць усе рэгіёны Беларусі для азнаямлення і вывучэння асаблівасцяў правядзення перадвыбарнай кампаніі.


Тэгі:

#Выборы 2019