Назіральнікі Еўрапейскага альянсу наведалі Белтэлерадыёкампанію і сустрэліся з кіраўніцтвам медыяхолдынга

17 сентября 2015

Сёння назіральнікі Еўрапейскага альянсу асабіста маглі ацаніць магчымасці, якія бясплатна прадастаўляюць кандыдатам для агітацыі на галоўным тэлеканале краіны. Яны наведалі Белтэлерадыёкампанію, сустрэліся з кіраўніцтвам медыяхолдынга. Экспертаў цікавіла роўнасць эфірнага часу для кандыдатаў, арганізацыя тэледэбатаў, стаўленне да ўдзельнікаў гонкі і іх перадвыбарных праграм з боку СМІ. Еўрапейскія назіральнікі былі здзіўленыя, што ўсе кандыдаты маюць права на бясплатныя эфіры, што яны могуць купляць дадатковы час са сродкаў сваіх перадвыбарных фондаў. Як адзначылі эксперты, у большасці еўрапейскіх краін час агітацыі абмежаваны выключна бясплатнымі хвілінамі, а ў ЗША ўся агітацыя вядзецца за грошы. І сёння ж у сценах Белтэлерадыёкампаніі эксперты асабіста назіралі за ходам падрыхтоўкі і запісам выступлення кандыдата ў Прэзідэнты, а затым пагутарылі з Таццянай Караткевіч.