На сустрэчы ў Мінску ўзгоднена формула Штайнмаера

1 октября 2019

Трохбаковай кантактнай групай і прадстаўнікамі самаабвешчаных рэспублік Данбаса на сустрэчы ў Мінску  ўзгоднена формула Штайнмаера. Узгадненне формулы называлася  адной  з галоўных умоў для сустрэчы "нармандскай чацвёркі". Подпісы пад дакументамі паставілі прадстаўнік Украіны Леанід Кучма, а таксама прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік Данбаса, Расіі і АБСЕ. Формула замацоўвае за Данбасам асаблівы статус, а таксама амністыю і правядзенне выбараў на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе:  "Па рэкамендацыі палітычных саветнікаў  "нармандскай чацвёркі" члены ТКГ і прадстаўнікі АРДА і АРЛА лістамі на мой адрас пацвердзілі тэкст формулы Штайнмаера па імплементацыі ва ўкраінскім заканадаўстве. Па выніках дыскусій па пытаннях бяспекі кантактнай групе атрымалася вызначыць дакладную дату - 7 кастрычніка - для аднаўлення развядзення  сіл і сродкаў на ўчастках у Залатым і Пятроўскім".

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас выступлення на сесіі ПАСЕ заклікаў да далейшага выканання мінскіх дамоўленасцяў, увасобіўшы ў жыццё формулу Штайнмаера. Французскі лідар адзначыў, што сустрэча лідараў Германіі, Расіі, Украіны і Францыі па Украіне адбудзецца ўжо ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў.