На ўсходзе Украіны не было ніводнай ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва з пачатку летняга перамір'я, дамоўленасць аб якім была дасягнута 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік па выніках сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску.
Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ у трохбаковай кантактнай групе: "Перамір'е, узгодненае ТКГ у сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю, працягвае прыносіць вынікі. Азначыліся станоўчыя тэндэнцыі. Паводле папярэдніх даных Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ), з 1 ліпеня значна паменшылася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню. На гэты момант не было зарэгістравана ніводнай гібелі сярод грамадзянскага насельніцтва з пачатку гэтага перамір'я. Агульная колькасць грамадзянскіх ахвяр сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га скарацілася больш як у два разы".
Сёння планавалася абмеркаваць шматлікія актуальныя пытанні, у тым ліку абмен палоннымі. Аднак прадстаўнік Украіны ў рабочай групе па гуманітарных пытаннях Ірына Герашчанка пакінула сустрэчу пасля канфлікту з прадстаўніком самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі Дар'яй Марозавай.
Раней паведамлялася, што ДНР патрабуе ад Кіева вярнуць 277 палонных.













