Палітыка

Спампаваць

12 Кастрычніка 2017 13:00

На вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі ў Беларусь запрошаны шэраг міжнародных арганізацый

На вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі ў Беларусь запрошаны кампетэнтныя ведамствы ўсіх краін-суседзяў, а таксама шэраг міжнародных арганізацый. Сярод іх - МАГАТЭ і АДКБ. Практычныя мерапрыемствы камандна-штабнога вучэння пройдуць у розных раёнах краіны і на двух пагранпераходах. Актыўная фаза вучэння адбудзецца 19 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці ў Астравецкім раёне.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Мэта вучэння - праверыць гатоўнасць нацыянальнай сістэмы аператыўнага рэагавання і адаптаваць нацыянальны план абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, будзе дэталёва вывучаны шэраг іншых пытанняў, уключаючы ўзаемадзеянне з сумежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі".

МЗС Беларусі пракаменціравала таксама актыўнае абмеркаванне ў літоўскіх СМІ намеры Вільнюса адмовіцца ад удзелу ў праграмах ЕС па аказанні тэхнічнай дапамогі нашай краіне ў галіне ядзернай бяспекі. Знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што склад фарміруецца Еўрапейскім саюзам. І гэтыя эксперты падпісваюць стандарты, прынятыя ў ЕС, МАГАТЭ, іншых міжнародных арганізацыях, абавязацельствы аб канфідэнцыяльнасці.

 

Iншыя навіны