На ўчасткі традыцыйна прыходзяць сем'ямі з дзецьмі

18 февраля 2018

Беларусы актыўна галасуюць. На ўчасткі традыцыйна прыходзяць сем'ямі з дзецьмі.

Так, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава галасавала разам з унукам. Наталля Качанава адзначыла, што нягледзячы на юны ўзрост, дзеці ўжо актыўна цікавяцца сацыяльна значнымі і палітычнымі падзеямі ў Беларусі. Гаворачы на тэму мясцовых выбараў, Наталля Качанава аргументавала крытэрыі свайго выбару.

Наталля Качанава, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Я са сваім выбарам вызначылася, і, першым чынам, выбіраючы кандыдата ў Мінскі гарсавет, я глядзела на дзелавыя якасці. Тое, што гэты чалавек можа дакладна зрабіць для горада, для людзей".

Свой голас за кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета сёння аддаў і Андрэй Кабякоў. Прэм'ер-міністр разам з жонкай прагаласавалі на ўчастку ў адным з бізнес-цэнтраў сталіцы.