На сувязі са студыяй з Палаца Рэспублікі наш карэспандэнт Ілона Красуцкая

23 июня 2016

З галоўнай пляцоўкі Усебеларускага народнага сходу карэспандэнты Агенцтва тэленавін і сёння будуць расказваць пра ход працы маштабнага форуму. У Палацы Рэспублікі працягнуць працаваць дзясяткі нашых камер, а таксама два карэспандэнцкія пункты. І на сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Ілона Красуцкая (прамое ўключэнне).

Добрай раніцы. Магу сказаць, што нягледзячы на першы шматгадзінны насычаны працай дзень і часам няпростую дыскусію на самыя вострыя тэмы, удзельнікі народнага форуму і сёння вельмі пунктуальныя. Паўгадзіны таму пачалі прыбываць дэлегаты - у холе Палаца Рэспублікі ўжо шматлюдна. Старт афіцыйнай дыскусіі дадуць толькі праз гадзіну, але кулуарная пачынаецца проста ля прыступак Палаца Рэспублікі. Гэта зразумела: шмат уражанняў, эмоцый, шмат пытанняў. На народны форум у Мінск прыехалі 2 500 удзельнікаў і сотня замежных гасцей. Адзін з іх - ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе бізнесмен Драгамір Карыч.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на знешняй палітыцы Беларусі. Адзін з прыярытэтаў гэтага пяцігоддзя - развіццё эканамічнай інтэграцыі ў рамках ЕАЭС. Ведаю, пачаліся перамовы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім саюзам і Сербіяй. Ацаніце перспектывы для ўсіх удзельнікаў.

Інвестыцыі - адзін з пяці ключавых тэзісаў, якія прагучалі ў новай сацыяльна-эканамічнай праграме. Размова не толькі пра грошы, але яшчэ і пра найноўшы вопыт і тэхналогіі. Відавочна, сербскіх інвестараў у Беларусі ўсё больш прыцягвае будаўнічая сфера. Узяць хоць бы праект "Мінск-Свет".

Нагадаем, у гасцях быў Драгамір Карыч - ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе. Мы працягваем сачыць за дыскусіяй другога дня ўсенароднага форуму. Усе падрабязнасці роўна праз гадзіну.