На сувязі выбарчы ўчастак №1 Цэнтральнага раёна горада Мінска

11 октября 2015

Здымачныя групы Агенцтва тэленавін працуюць і на выбарчых участках. І зараз мы зноў адправімся на ўчастак нумар адзін Цэнтральнага раёна горада Мінска. Тут галасуюць выбітныя спартсмены, зоркі эстрады і дзеючы Кіраўнік дзяржавы. На сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Вольга Макей (прамое ўключэнне).

Ледзь больш за гадзіну прайшло з таго моманту, як па ўсёй краіне расчынілі свае дзверы выбарчыя ўчасткі. Мы знаходзімся на адным з іх - гэта ўчастак нумар адзін Вяснянскай выбарчай акругі.

На гэтым участку зарэгістравана каля 2,5 тысячы чалавек. Нягледзячы на нядзельны выхадны дзень, выбаршчыкі пачынаюць паволі прачынацца і прыходзіць сюды для таго, каб скарыстацца сваім канстытуцыйным правам. Дарэчы, у камісіі працуюць 12 чалавек, усе яны людзі дасведчаныя, для шматлікіх гэтая выбарчая кампанія ўжо не першая. Напрыклад, як для старшыні камісіі Віктара.

Віктар Барташ, старшыня выбарчай камісіі №1 Цэнтральнага раёна Мінска (відэа).

А мне застаецца дадаць, што выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне сёння адчыненыя да 8 вечара.