На нарадзе ў Маскве абмеркавалі пытанні бяспекі ў дзяржавах СНД

19 февраля 2019

Процідзеянне фінансаванню тэрарызму, пошук спячых ячэек ІДІЛ, сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні. Сёння ў Маскве начальнікі штабоў антытэрарыстычных цэнтраў дзяржаў СНД абмеркавалі пытанні бяспекі ў краінах Садружнасці. Асноўныя тэмы нарады - складаная сітуацыя ў сірыйска-іракскай і афгана-пакістанскай зонах. Паводле ацэнак экспертаў, сёння толькі ў Афганістане дзейнічаюць больш за 20 тэрарыстычных груповак.

Андрэй Новікаў, кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельнікаў СНД: "У якасці найбольш імаверных пагроз для дзяржаў СНД, што выходзяць ад міжнародных тэрарыстычных арганізацый, - фарміраванне спячых ячэек з ліку асоб, якія вяртаюцца з зон узброеных канфліктаў на радзіму, а таксама вярбоўка ў экстрэмісцкія арганізацыі. Аб’яўлены ідэолагамі ІДІЛ праект "Новая хіджа" шмат у чым спрыяе фарміраванню тэрарыстычных пагроз ужо ўнутры краін Садружнасці".

Кіраўнікі антытэрарыстычных цэнтраў абмеркавалі пытанні процідзеяння фінансаванню тэрарызму, абмяняліся вопытам гарантавання бяспекі на буйных міжнародных мерапрыемствах.. Гэта тычылася II Еўрапейскіх гульняў, якія гэтым летам пройдуць у Беларусі. Таксама гаварылі аб падрыхтоўцы будучых сумесных вучэнняў "Арарат-Антытэрор 2019". Гэтай восенню яны пройдуць у Арменіі. Удзельнічаюць прадстаўнікі спецслужбаў з 7 краін Садружнасці.