Як праходзіць падрыхтоўка да мясцовых выбараў? Пра гэта зараз больш падрабязна можна даведацца з дапамогай спецыяльнага інфармацыйнага раздзела на сайце Цэнтрвыбаркама. Ён пачаў працаваць сёння. Там размесцяць відэазварот старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, інфармацыю для выбаршчыкаў, кандыдатаў, назіральнікаў, членаў выбаркамаў, а таксама навіны пра ход кампаніі. Нагадаем: 10 снежня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, а праз месяц - іх рэгістрацыя.
На сайце Цэнтрвыбаркама пачаў працаваць інфармацыйны раздзел
24 ноября 2017













