На палях саміту ЕАЭС адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч

14 мая 2018

Графік беларускага лідара сёння быў вельмі насычаным. На палях саміту адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч. Так, у фармаце адзін на адзін з Уладзімірам Пуціным Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама маштабныя мерапрыемствы, што пройдуць у Беларусі. Гэта Вышэйшы Дзяржсавет і Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

На сустрэчы з лідарам Малдовы размова ішла наконт рэалізацыі сумесных праектаў. Краіны разлічваюць захаваць дынаміку росту тавараабароту.

Няма праблем у адносінах Беларусі і Арменіі. Аб гэтым беларускі лідар заявіў падчас перамоў з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Ніколам Пашынянам. Усе падрабязнасці саміту сёння ў "Панараме".