На перагаворах "нармандскай чацвёркі" ў Мінску магчымы вырашальны прарыў

9 февраля 2015

На перагаворах "нармандскай чацвёркі" ў Мінску магчымы вырашальны прарыў - на гэта спадзяюцца ў Еўракамісіі. Як заявіў пасля прыбыцця на сустрэчу кіраўнікоў МЗС ЕС еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і пашырэння Ёханес Хан, "усе ўдзельнікі разумеюць, што настаў час знайсці выхад з крызісу". Як чакаецца, у сераду ў беларускую сталіцу, каб канчаткова ўзгадніць новы мірны план па Украіне, прыбудуць кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, французскі лідар Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель,

Сёння ж у Берліне праходзяць экспертныя кансультацыі на ўзроўні прадстаўнікоў МЗС краін чацвёркі па сітуацыі ў Данбасе.