На тыдні ў Віцебску сустракаліся міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі

14 апреля 2013

Фраза сям'я Савета Еўропы не можа быць поўнай без Беларусі   ў Санкт-Пецярбургу з вуснаў спачатку спікера Савета Федэрацыі Расіі Валянціны Мацвіенкі, а потым і  спікера ПАСЕ Міньёна прагучала на тыдні, калі ў Віцебску сустракаліся міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі. Так, сёння нашы краіны акрамя агульнай мяжы маюць моцныя эканамічныя сувязі. Летась Латвійская Рэспубліка заняла 5 месца па тавараабароце. Ён у нас пад 3 з паловай мільярды долараў. А яшчэ аб'ём інвестыцый у нашу эканоміку склаў амаль 130 мільёнаў долараў. Але ўсё ж… Латвія - гэта яшчэ і член Еўрасаюза, адносіны з якім у Беларусі, мякка кажучы, няпростыя. І паказальна, што ў сераду ў Віцебску слова дыялог, якое звычайна выкарыстоўвае беларускі бок, прапаноўваючы сваё бачанне адносін, гэтым разам прагучала ад прадстаўніка краіны - члена ЕС.