На тыдні ў Мюнхене гаварылі аб міжнароднай "архітэктуры бяспекі"

18 февраля 2018

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей прыняў удзел у пленарных пасяджэннях і шэрагу панэльных дыскусій.

"На палях" Мюнхенскай канферэнцыі ён абмеркаваў адносіны з ЕС. У прыватнасці, у перамовах з Еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Ёханесам Ханам і Генсакратаром еўрапейскай знешнепалітычнай службы - Хельгай Шмід.

Са старшынёй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфгангам Ішынгерам Міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў магчымасць правядзення ў Мінску ўвосень гэтага года сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Тэма ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту стала галоўнай у перамовах са спецпрадстаўніком Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў па пытаннях Украіны Куртам Волкерам.