ААН б'е трывогу. На дапамогу жыхарам іракскага Масула не хапае каля 20 мільёнаў долараў. Горад, вызвалены ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы, нагадвае руіны. Больш за палову дамоў цалкам знішчаныя. Разбураны масты, школы і медыцынскія ўстановы. Толькі па самых сціплых падліках, без прытулку засталіся 360 тысяч жыхароў горада. Як заявіў часовы павераны ў справах пасольства Ірака ў Беларусі Алі Асам Абед Алі, перамогу можна лічыць завершанай толькі пасля вяртання ўсіх бежанцаў у вызвалены горад і забеспячэння ім умоў стабільнага жыцця.
Алі Асам Абед Алі, часовы павераны ў справах пасольства Ірака ў Беларусі: "Зараз перад намі стаіць першачарговая задача - рэканструкцыя і рэабілітацыя пашкоджаных ад вайны раёнаў Масула. І я заклікаю вопытныя беларускія кампаніі па будаўніцтве, інфраструктуры, электраэнергіі, водазабеспячэнні ўваходзіць на іракскі рынак і аказаць дапамогу на гэтым этапе. Хацеў бы падзякаваць беларускаму боку за супрацоўніцтва ў ваенным кірунку. Гэтая падтрымка яшчэ да баёў у Масуле адыграла важную ролю ў барацьбе з тэрарыстамі ў Рамадзе і Эль-Фалуджы".
На пачатак жніўня запланаваны візіт Міністра аховы здароўя Ірака Адыля Хамуда ў Мінск. Бакі плануюць абмеркаваць магчымасці паставак беларускіх лекавых сродкаў і медыцынскай тэхнікі ў Ірак, у тым ліку для аказання дапамогі параненым у Масуле.













