Паводле апошніх звестак, з электаральнай гонкі зняліся яшчэ два прэтэндэнты.
Згодна з інфармацыяй ЦВК, сярод астатніх кандыдатаў 314 удзельнікаў палітычных партый, 115 жанчын, 52 грамадзяніны ва ўзросце да 30 гадоў, 28 кандыдатаў з'яўляюцца дэпутатамі дзеючага склікання, 35 - мясцовых Саветаў. Для маніторынгу выбараў ужо акрэдытавана 811 замежных назіральнікаў.
Нагадаем, датэрміновае галасаванне пачнецца ўжо ў аўторак. Асноўны дзень выбараў - 11 верасня.













