Избирательные участки по всей стране сегодня открыты до 8 вечера

11 сентября 2016

Выбарчы ўчастак № 509 Цэнтральнага раёна горада Мінска называюць участкам № 1. Менавіта тут галасуюць Кіраўнік дзяржавы, а таксама знакамітыя спартсмены, зоркі эстрады, якія адносяцца да гэтага выбарчага ўчастка. На сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Вольга Макей (прамое ўключэнне).

Крыху больш за гадзіну прайшло з таго моманту як па ўсёй краіне расчынілі свае дзверы выбарчыя ўчасткі. Мы знаходзімся на адным з іх - гэта ўчастак № 509, які размешчаны ва Універсітэце фізічнай культуры.

На гэтым участку зарэгістравана больш за 2,5 тысячы чалавек. Нягледзячы на нядзельны дзень выбаршчыкі пачынаюць паволі прачынацца і прыходзіць сюды, каб скарыстацца сваім канстытуцыйным правам. Дарэчы, у камісіі працуюць 11 чалавек, усе яны людзі вопытныя, для шматлікіх гэта выбарчая кампанія ўжо не першая. Аб працы ўчастку камісіі распавядзе старшыня Аляксей Гататулін (відэа).

Выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне сёння расчынены да 8 вечара.