На тыдні стартуе вылучэнне кандыдатаў у Дэпутаты мясцовых саветаў.

4 декабря 2017
На гэтым тыдні ў Беларусі пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Апошні дзень падачы дакументаў - 8 студзеня. Пасля гэтага стартуе рэгістрацыя, а затым пачнецца актыўная фаза перадвыбарнай кампаніі - агітацыя. Кожны кандыдат зможа мець да пяці давераных асоб. Вылучэнне на мясцовых выбарах праходзіць ад палітычных партый, працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. А сёння ў Беларусі завяршаюць фарміраванне акруговых камісій. Першыя пасяджэнні павінны прайсці ўжо на тыдні. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў прызначаныя на 18 лютага.